unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Трыгорскае", музей-сядзіба (Пушкінагорскі раён, Пскоўская вобласць)

    Музей-сядзіба сяброў А. С. Пушкіна памешчыкаў Осіпавых-Вульф. Знаходзіцца на тэрыторыі Дзяржаўнага музея-запаведніка А. С. Пушкіна "Міхайлаўскае". А. С. Пушкін пасля высылкі з Адэсы ў Міхайлаўскае ў 1824 г. бываў у Трыгорскім амаль кожны дзень. Насельнікам сядзібы прысвечаны пушкінскія вершы. Рэаліі рамана "Яўген Анегін" звязаны з Трыгорскім.
    У 1918 г. сядзіба была спалена і разрабавана. Дом-музей быў адноўлены ў 1962 г., Трыгорская лазня – у 1978 г. У 1996–1998 гг. былі праведзены работы па рэстаўрацыі і рэканструкцыі сядзібных пабудоў і парку Трыгорскага.

        Варыянты назвы
    Музей-сядзіба "Трыгорскае" (Пушкінагорскі раён, Пскоўская вобласць)

        Гл. таксама
    "Тригорское", музей-усадьба (Пушкиногорский район, Псковская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Шпацыр у восень. Міхайлаўскае. Пятроўскае. Трыгорскае [Выяўленчы матэрыял] = Прогулка в осень. Михайловское. Петровское. Тригорское = Walk in the autumn. Mikhailovskoye. Petrovskoye. Trigorskoye : альбом графічных твораў / Галіна Худніцкая. — Мінск, 2019.
    Сайт Дзяржаўнага музея-запаведніка А. С. Пушкіна "Міхайлаўскае". Дата звароту: 21.05.2019.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 11.03.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере