unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мееровіч, Марыя Самуілаўна (фалькларыст ; педагог ; 1909—1998 )

    Месца нараджэння: мястэчка Халопенічы Барысаўскага павета Мінскай губерні (зараз гар. пас. Крупскага раёна Мінскай вобласці). Беларускі фалькларыст, педагог. Скончыла Барысаўскі педагагічны тэхнікум (1928) і філалагічны факультэт Леніградскага ўніверсітэта, пасля чаго працавала старшым навуковым супрацоўнікам Музея Л. Талстога ў Яснай Паляне (Тульская вобласць, Расія). У час Вялікай айчыннай вайны настаўнічала (Ульянаўская вобласць, Расія). З 1944 г. працавала ў Мінскім педагагічным інстытуце, к 1949 г. – старшы выкладчык, выкладала літаратуру і фальклоразнаўства. Адначасова рыхтавала дысертацыю і прымала ўдзел у фальклорных экспедыцыях АН БССР. У выніку кампаніі па барацьбе з касмапалітызмам у канцы 1940-х гг., звольнена з работы і вымушана была перапыніць навуковыя даследаванні. Пазней працавала ў Настаўніцкім інстытуце (г. Орша Віцебскай вобласці), у Мозырскім педагагічным інстытуце.
    Галіна навуковых інтарэсаў: фальклор Вялікай Айчыннай вайны: франтавы, партызанскі, фальклор гета і канцлагераў.

        Варыянтная форма імя
    Меерович, Мария Самуиловна (фольклорист ; педагог ; 1909—1998 ) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Песні барацьбы : зборнік песен, казак і частушак беларускіх партызан / [складальнікі: М. С. Мееровіч, С. І. Карабан, І. В. Зазека]. — Мінск, 1946.
    Незабытыя імёны беларускай фалькларыстыкі / Настасся Гулак // Полымя. — 2020. ― № 10. ― С. 133―143.
    Сайт часопіса "Мішпоха". Дата звароту: 09.12.2020.
    Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Форма імя на рускай мове: Меерович Мария Самуиловна. Дата звароту: 09.12.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере