unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Апостал (1525 ; друкар Скарына Ф.)

    Кніга выдадзена на царкоўнаславянскай мове са шматлікімі лексічнымі і граматычнымі асаблівасцямі старабеларускай мовы. Адной з крыніц перакладу лічыцца Чэшская Біблія 1506 года. Кожная частка выдання мае прадмову, напісаная кніжным стылем старабеларускай мовы. У 22 прадмовах Скарына раскрывае маральна-этычную праблематыку і духоўную дасканаласць чалавека. Фармат выдання – у адну восьмую аркуша, такі фармат быў зручным для шырокага карыстання. Выданне мае вялікую колькасць заставак, канцовак, гравіраваных буквіц.
    Першая дакладна датаваная кніга, надрукаваная ў Вільні кірыліцай. Выдадзена ў сакавіку 1525 года. Апостал – апошняе вядомае друкаванае выданне Ф. Скарыны.

        Сп. ад
    Пачынаецца кніга Дзеяў і Пасланняў апостальскіх, якая называецца Апостал, з Божай дапамогай зроблена доктарам Францыскам Скарынам з Полацка (1525 ; друкар Скарына Ф.)

        Гл. таксама
    Апостол (1525 ; печатник Скорина Ф.) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Францыск Скарына і яго час: энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1988.
    Скарына Францыск / У. М. Конан, В. Ф. Шматаў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 5. — С. 8—16.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере