unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Фрэз, Ілья Абрамавіч (1909—1994)

    Савецкі расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Класік савецкага дзіцячага кіно. Народны артыст СССР (1989). Скончыў кінааддзяленне (1932) і рэжысёрскі факультэт (1935) Ленінградскага тэхнікума сцэнічных мастацтваў. З 1932 г. – на кінастудыі "Ленфільм"; з 1945 г. – "Союздетфильм" (з 1948 г. – Цэнтральная кінастудыя дзіцячых і юнацкіх фільмаў імя М. Горкага); у 1948–1953 гг. – на Кіеўскай і Маскоўскай студыях навукова-папулярных фільмаў; з 1953 г. зноў на кінастудыі імя Горкага. Член Саюза кінематаграфістаў СССР. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1974).
    Фільмы: "Слон і вяровачка" (1946), "Першакласніца" (1948), "Васёк Трубачоў і яго таварышы" (1955), "Рыжык" (1960), "Я купіў тату" (1962), "Я вас любіў" (1967), "Прыгоды жоўтага чамаданчыка" (1970), "Дзівак з пятага "Б" (1972), "Гэта мы не праходзілі" (1975), "Вам і не снілася…" (1980) і інш. Суаўтар сцэнарыяў да сваіх фільмаў, дзіцячай аповесці "Наш завод" (з Яўгенам Шварцам).
    Імя пры нараджэнні: Ілья Абрамавіч Рабіновіч.

        Гл. таксама
    Фрэз, Илья Абрамович (1909—1994) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003.
    Российская еврейская энциклопедия. Т. 3. — Москва, 1997.
    Первый толковый БЭС. — Санкт-Петербург ; Москва, 2006.
    Сайт "Словари и энциклопедии на Академике". Дата звароту: 28.04.2022.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 28.04.2022.
    Сайт "Кино-Театр.Ру". Дата звароту: 28.04.2022.
    Сайт "Штуки-Дрюки". Дата звароту: 28.04.2022.
    Электронны каталог Расійскай нацыянальнай бібліятэкі. Інфармацыя з Аўтарытэтнага файла. Дата звароту: 28.04.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере