unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ostermeyer, Gottfried (1716—1800) (нямецкая мова)

    Лютэранскі свяшчэннік, тэолаг. Дзеяч літоўскай нацыянальная культуры ва Усходняй Прусіі. Немец па нацыянальнасці. Пасля заканчэння Кёнігсбергскага ўніверсітэта ў 1744 г. – памочнік пастара, а з 1752 г. і да канца жыцця – пастар літоўскай лютэранскай абшчыны ў мястэчку Трампай (ням. Trempen; цяпер пас. Навастроева Азёрскага раёна Калінінградскай вобласці). Унёс значны ўклад у развіццё літоўскай пісьменнасці, літаратуры і культуры. Актыўна абараняў літоўскую мову і этнічную культуру літоўскага народа ад прускай палітыкі германізацыі.
    Аўтар кніг і артыкулаў па пытаннях літоўскай гісторыі, этнаграфіі, міфалогіі, тапанімікі, асветы, літаратуры і мовы. У дасканаласці авалодаўшы літоўскай мовай, напісаў "Новую літоўскую граматыку", якая паклала пачатак тэорыі літоўскай літаратуры, "Першую гісторыю літоўскіх песеннікаў" (1793), з якой пачынаецца гістарыяграфія літоўскай літаратуры.

        Варыянтная форма імя
    Ostermejeris, Gotfridas (1716—1800) (літоўская мова)
    Ostermejeris, Gotfrydas (1716—1800) (літоўская мова)
    Остермайер, Готфрид (1716—1800) (руская мова)
    Остермеер, Готтфрид (1716—1800) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Rinktiniai Raštai / Gotfrydas Ostermejeris. ― Vilnius, 1996.
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)». Дата звароту: 18.04.2018.
    Сайт Нацыянальнай бібліятэкі Літвы імя М. Мажвідаса. Дата звароту: 18.04.2018.
    Сайт "Vikipedija". Дата звароту: 18.04.2018.
    Сайт Калінінградскай рэгіянальнай асацыяцыі настаўнікаў літоўскай мовы "Lituanika.ru" (артыкул ад 23.02.2016: По случаю юбилея Готфрида Остермайера / Алексей Бартникас). Дата звароту: 18.04.2018.
    Сайт "Культура.РФ" (Выставка "По дорогам литовской истории", Калининградский областной историко-художественный музей, 21 июля–4 августа 2016). Дата звароту: 18.04.2018.
    Афіцыйны сайт Адміністрацыі гарадской акругі "Город Калининград" (гісторыя горада – Семья Остермайеров и первая литовская газета / Йонас Булота); Дата звароту: 18.04.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере