unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Багіно, Наталля Іванаўна (кандыдат эканамічных навук ; нар. 1971)

    Месца нараджэння: г. Лоеў, Гомельская вобласць. Географ і эканаміст, спецыяліст у галіне эканомікі народанасельніцтва і дэмаграфіі. Кандыдат эканамічных навук (2005). Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Геаграфія", 1995), аспірантуру Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (1998). Працавала ў Навукова-даследчым эканамічным інстытуце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (1996–2008, старшы навуковы супрацоўнік аддзела дэмаграфіі і рынка працы). З 2008 – у Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце, у 2008 –2013 – дацэнт кафедры эканамічнай тэорыі эканамічнага факультэта, 2013–2018 – дацэнт кафедры эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі геаграфічнага факультэта, з 2019 – дацэнт кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін (інфарм. на 2020 г.).
    Сфера інтарэсаў: экалагічная міграцыя насельніцтва; дэмаграфічнае развіццё, дэмаграфічная бяспека ў раёнах радыеактыўнага забруджвання; пытанні рэабілітацыі насельніцтва; дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы інтэлектуальнай ўласнасці; маркетынг; кіраванне персаналам.

        Варыянтная форма імя
    Ларчанка, Наталля Іванаўна (кандыдат эканамічных навук ; нар. 1971)

        Гл. таксама
    Богино, Наталья Ивановна (кандидат экономических наук ; род. 1971) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Геаграфія Беларусі [Карты] : атлас : вучэбны дапаможнік для 10-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / складзены і падрыхтаваны да друку Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Белкартаграфія" ў 2008 годзе ; рэдактары: І. І. Шылай, Т. М. Пракаповіч, Г. П. Ляхава ; спецыяльны змест распрацавалі: К. А. Анціпава [і інш.] ; навуковы кіраўнік П. С. Лопух. — Абноўлены і перапрацаваны ў 2016 г. — [Маштабы розныя]. — Мінск, 2017. (Форма імя: Багіно Н. І.)
    БД Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі "Рэгістрацыя карыстальнікаў".
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Старонка кафедры эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі. Дата звароту: 03.02.2020.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Старонка кафедры міжнароднага турызму. Дата звароту: 03.02.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере