unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Švermová-Kopoldová, Jiřina (1923—2009) (чэшская мова)

    Чэшскі вучоны, хімік, мемуарыстка. У 1938 г. (пасля заключэння Мюнхенскага пагаднення) разам з сям'ёй эмігрыравала ў СССР. У гады Другой сусветнай вайны – на фронце, з 1943 г. служыла ў якасці сувязісткі ў 1-й Чэхаславацкай асобнай брыгадзе, дэмабілізавана ў званні капітана. Пасля вайны скончыла прыродазнаўчы факультэт Карлава ўніверсітэта ў Празе (1950). З 1956 г. і да выхаду на пенсію – навуковы супрацоўнік радыебіялагічнага аддзялення Інстытута біялогіі Чэхаславацкай акадэміі навук. У 1964 г. абараніла навуковую ступень у галіне арганічнай хіміі (PhD).
    Навуковыя працы па выкарыстанні радыеактыўных ізатопаў у біялагічных і біяхімічных даследаваннях. Аўтар успамінаў, кніг пра жанчын у барацьбе за вызваленне Чэхаславакіі.

        Варыянтная форма імя
    Kopoldová, Jiřina (1923—2009) (чэшская мова)
    Kopoldová-Švermová, Jiřina (1923—2009)
    Švermová, Jiřina (1923—2009) (дзявочае прозвішча, чэшская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Deníček spojařky / Jiřina Švermová-Kopoldová. — [Praha], 2015.
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)».
    Сайт "Paměť národa".
    Сайт "Československé ženy bojující v zahraničních vojenských jednotkách za II. světové války" ("Чэхаславацкія жанчыны, якія ваявалі ў замежных ваенных падраздзяленнях у гады Другой сусветнай вайны").

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере