unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Шэўрын, Леў Навумавіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; 1935—2021)

    Расійскі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1967), прафесар (1969). Спецыяліст па тэорыі паўгруп. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці "Матэматыка" (1957), выкладаў там жа з 1960 г., у 1968–2001 гг. – загадчык кафедры алгебры і геаметрыі (з 1995 г. – кафедра алгебры і дыскрэтнай матэматыкі), з 2001 г. – навуковы кіраўнік кафедры. Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі (1993). Ганаровы прафесар Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта (2000).
    Унёс уклад у развіццё школьнай і дашкольнай матэматычнай адукацыі. Аўтар і суаўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па матэматыцы для сярэдніх школ.
    Аўтар музычных твораў: сімфонія ў чатырох частках (1960); музыка і словы гімна Уральскага ўніверсітэта (1999).

        Гл. таксама
    Шеврин, Лев Наумович (доктор физико-математических наук ; 1935—2021) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Матэматыка : падручнік-субяседнік : для 5-га класа сярэдняй школы / [Л. Н. Шэўрын і інш.]. ― Мінск, 1994.
    Сайт "Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт у біяграфіях". Дата звароту: 10.04.2023.
    Сайт Уральскага федэральнага ўніверсітэта імя першага Прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына. Дата звароту: 10.04.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере