unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Opara, Stefan (нар. 1945) (польская мова)

    Польскі філосаф, псіхолаг, палітолаг. Доктар навук (габілітаваны). Прафесар (1985). Кандыдат філасофскіх навук (1972, Масква). Выпускнік Варшаўскага ўніверсітэта (1968, спецыяльнасць "псіхалогія"). Праходзіў навуковую стажыроўку ў Акадэміі грамадскіх навук у Маскве і ў Лонданскай школе эканомікі і палітычных навук. У 1985–1990 гг. – намеснік старшыні Камітэта філасофскіх навук Польскай акадэміі навук. З 1990 г. – у Інстытуце палітычных навук Вармінска- Мазурскага ўніверсітэта ў Ольштыне, загадчык кафедры тэорыі палітыкі (інфарм. на 2005 г.). Выкладчык аддзялення палітычных навук Гуманітарнай акадэіі імя А. Гейштара ў Пултуску (інфарм. на 2017 г.). Намеснік галоўнага рэдактара штомесячнага часопіса "Dziś : przegląd społeczny (1990–2008).
    Навуковыя інтарэсы і тэматыка публікацый: прадмет і функцыі філасофіі; гісторыя філасофіі; сацыяльная філасофія; грамадскае быццё і грамадская свядомасць; гістарычны матэрыялізм; філасофія рэлігіі; марксізм і рэлігія; тэорыя індывідуальнай рэлігійнасці; палітычная тэорыя; асноўныя катэгорыі палітыкі і інш.

        Гл. таксама
    Опара, Стефан (род. 1945) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Filozofia : współczesne kierunki i problemy : podręcznik akademicki / Stefan Opara. — Warszawa, 2005.
    Формирование религиозности индивида и ее преодоление : автореферат диссертации ... кандидата философских наук / Опара С. ― Москва, 1972.
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)».
    Сайт Гуманітарнай акадэміі імя А. Гейштара ў Пултуску (Akademia Humanistyczna im. Aleksandra Gieysztora).
    Сайт "Wikipedia".
    БД "Nauka polska".
    Сайт Інстытута палітычных навук Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта (Ольштын).

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере