СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры (Мінск). Філіял "Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы" |
Заснаваны ў 1931 г. як Інстытут літаратуры і мастацтва. У 1935 г. разам з Інстытутам мовазнаўства ўвайшоў у склад Інстытута літаратуры, мастацтва і мовы, які з 1944 г. дзейнічаў пад назвай “Інстытут літаратуры, мовы і мастацтва”. З 1952 г. – зноў Інстытут літаратуры і мастацтва. З 1957 г. – Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. У 2008 г. адбылося аб’яднанне з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа ў адзіны Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. З 2016 г. – філіял "Iнстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Мэта – усебакова асэнсоўваць дыялектыку развіцця беларускай славеснасці ў кантэксце славянскіх, еўрапейскіх і сусветных духоўна-культурных працэсаў, развіваць ключавыя напрамкі нацыянальнай літаратуразнаўчай навукі, спрыяць сучаснаму літаратурнаму працэсу, садзейнічаць духоўна-культурнаму ўзбагачэнню беларускага грамадства і паглыбленню працэсаў мастацка-эстэтычнага выхавання грамадзян краіны, ажыццяўляць якасную падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі.
Варыянты назвы
Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы (Мінск, 2016—) |
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры (Мінск). Філіял "Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы" |
Філіял "Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Мінск) |
Гл. таксама
Крыніцы iнфармацыі
Мае Каласавіны : з вопыту вывучэння літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Якуба Коласа / Міхась Мушынскі. — 2-е выданне, выпраўленае і дапоўненае. — Мінск, 2016.
Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дата звароту: 12.12.2018.
Сайт "ЛитКритика.by".
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |