unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Цішкевіч, Іван Іванавіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; 1900— )

    Спецыяліст у галіне агратэхнікі агароднінных культур. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1954). Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Біялогія", 1932). Працаваў у Лепельскім педагагічным вучылішчы (1932–1935 – намеснік дырэктара, дырэктар); Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. І. Леніна (1935–1940); школах Курганскай вобласці (1941–1944 – настаўнік біялогіі); Народным камісарыяце асветы БССР і Аршанскім настаўніцкім інстытуце (1944–1950, інспектар вышэйшай школы, дырэктар інстытута); Навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі (Мінск; з 1944 - загадчык аддзела эканомікі, загадчык гідратэхнічнай лабараторыі, загадчык аддзела агароднінных культур, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік); Беларускім навукова-даследчым інстытуце пладаводства, агародніцтва і бульбы (Самахвалавічы, Мінскі раён; 1960–1971 – старшы навуковы супрацоўнік).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка агратэхнікі вырошчвання агароднінных культур на меліярыруемых тарфяна-балотных глебах.

        Гл. таксама
    Тишкевич, Иван Иванович (кандидат сельскохозяйственных наук ; 1900— ) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Агратэхніка асноўных сельскагаспадарчых культур на тарфяных глебах БССР / [З. Н. Дзянісаў і інш.]. ― Мінск, 1951.
    Карпаратыўная БД "Вучоныя Беларусі". Дата звароту: 26.03.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере