unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Zondek, Bernhard (урач ; 1891—1966) (нямецкая мова)

    Нямецка-ізраільскі гінеколаг і эндакрынолаг. Скончыў медыцынскі факультэт Берлінскага ўніверсітэта (1919); у 1920–1923 гг. – асістэнт клінікі акушэрства і гінекалогіі, з 1926 г. – экстраардынарны прафесар (там жа). У 1933 г., пасля прыходу нацыстаў да ўлады, эмігрыраваў ў Швецыю, працаваў у Інстытуце біяхіміі Стакгольмскага ўніверсітэта. У 1934 г. уехаў у Эрэц-Ісраэль (Палесціна), стаў прафесарам акушэрства і гінекалогіі медыцынскага факультэта Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме і адначасова кіраўніком лабараторыі гарманальных даследаванняў (да выхада на пенсію ў 1961 г.). Дзяржаўная прэмія Ізраіля (1958).
    Навуковыя даследаванні: праблемы ўнутранай сакрэцыі і роля палавых гармонаў у фізіялогіі і паталогіі жаночага арганізма; уплыў фактараў навакольнага асяроддзя, асабліва шуму, на сакрэцыю жаночых палавых гармонаў і інш. У 1927 г. распрацаваў (сумесна з З. Ашгеймам) біялагічную пробу для ранняга распазнання цяжарнасці.

        Гл. таксама
    Цондек, Бернхард (врач ; 1891—1966) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Hormone des Ovariums und des Hypophysenvorderlappens : Untersuchungen zur Biologie und Klinik der weiblichen Genitalfunktion : mit einem Anhang: Hormonale Schwangerschaftsreaktion. Hormon des Hypophysenvorderlappens / Bernhard Zondek. — Wien, 1935.
    Большая советская энциклопедия. [В 30 т. Т.] 28. — Москва, 1978.
    Краткая еврейская энциклопедия. Т. 9. ― Иерусалим, 1999.
    Cайт «Словари и энциклопедии на Академике». Дата звароту: 09.02.2018.
    Сайт "Электронная еврейская библиотека"; Дата звароту: 09.02.2018.
    Сайт "Ежевика: академическая Вики-энциклопедия по еврейским и израильским темам"; Дата звароту: 09.02.2018.
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)». Дата звароту: 09.02.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере