unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Національний юридичний університет імені Ярослава Мудрого (Харкаў)

    Гісторыя акадэміі бярэ свой пачатак у 1804 г., калі быў створаны Харкаўскі імператарскі ўніверсітэт, у склад якога ўваходзіла аддзяленне маральных і палітычных навук. У 1835 г. яно перайменавана ў юрыдычны факультэт універсітэта. У 1920 г. на базе юрыдычнага факультэта Харкаўскага ўніверсітэта створаны Інстытут народнай гаспадаркі. У 1930 г. на базе яго прававога факультэта быў утвораны Інстытут савецкага будаўніцтва і права, што адпавядала яго статусу як вышэйшай юрыдычнай навучальнай установы. У 1933 г. інстытут перайменаваны ва Усеўкраінскі камуністычны інстытут савецкага будаўніцтва і права. У 1937 г. пераўтвораны ў Харкаўскі юрыдычны інстытут, перш імя Л. Кагановіча, пасля – імя Ф. Э. Дзяржынскага. У 1991 г. Харкаўскі юрыдычны інстытут рэарганізаваны ва Украінскую дзяржаўную юрыдычную акадэмію. У сакавіку 1995 г. акадэміі прадастаўлены статус нацыянальнай самакіравальнай (аўтаномнай) дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установы, а ў лістападзе 1995 г. прысвоена імя Яраслава Мудрага. У 2010 г. Нацыянальная юрыдычная акадэмія Украіны імя Яраслава Мудрага ператворана ў Нацыянальны ўніверсітэт "Юрыдычная акадэмія Украіны імя Яраслава Мудрага". У 2013 г. перайменаваны ў Нацыянальны юрыдычны ўніверсітэт імя Яраслава Мудрага.

        Гл. таксама
    Національна юридична академія України імені Ярослава Мудрого (Харкаў) (папярэдні загаловак)
    "Юридична академія України імені Ярослава Мудрого", національний університет (Харкаў) (папярэдні загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    Суб'єкт міжнародного права: проблеми сучасної теорії: монографія / О. В. Тарасов. — Харків, 2014.
    Сайт "Вікіпедыя"; Дата звароту: 26.07.2018.
    Сайт "Національний університет “Юридична академія України ім. Ярослава Мудрого"; Дата звароту: 26.07.2018.
    Сайт ААТ "Корреспондент"; Дата звароту: 26.07.2018.
    Сайт Нацыянальнага юрыдычнага ўніверсітэта імя Яраслава Мудрага; Дата звароту: 26.07.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере