unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Паляшчук, Ірына (філасофія ; нар. 1977)

    Месца нараджэння: г. Мінск. Культуролаг, гісторык мастацтва, філосаф. Доктар філасофіі (2009, Хельсінскі ўніверсітэт). Скончыла Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (1999), аспірантуру там жа (2003). У 1999–2004 гг. – выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Мінск); 2004–2005 гг. – выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; з 2005 г. – выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс), асістэнт кафедры "Гісторыя і тэорыя сучаснага мастацтва". 2006–2009 гг. – дактарантура Хельсінскага ўніверсітэта; з 2010 г. – даследчык-постдактарант (выкладчык) факультэта эканамічных і палітычных даследаванняў.
    Навуковыя інтарэсы і тэматыка публікацый: фенаменалогія; этыка; гісторыя і тэорыя сучаснага мастацтва; гісторыя філасофіі; філасофія Эмануэля Левінаса і інш.

        Варыянтная форма імя
    Poleshchuk, Irina (нар. 1977) (англійская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Temporality of the face-to-face in Levinas' ethics / Irina Poleshchuk. — Helsinki, 2009.
    Сайт "Horizon. Феноменологические исследования".
    Сайт "Academia" Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс).
    Сайт Хельсінскага ўніверсітэта.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере