unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Pojar, Miloš (1940—2012) (чэшская мова)

    Чэшскі гісторык, усходазнавец, дыпламат, публіцыст. Вывучаў арыенталістыку і старажытнагрэчаскую мову на філасофскім факультэце ў Карлавым універсітэце (1962–1968), затым англійскую мову ў Калумбійскім універсітэце (1968–1970). У 1970 г. атрымаў ступень доктара філасофіі. У 1966–1990 гг. – рэдактар у выдавецтве Academia Чэхаславацкай акадэміі навук. У 1990–1997 гг. – у Міністэрстве замежных спраў; у 1990–1994 гг. – пасол у Ізраілі. 1997–2006 гг. – дырэктар Адукацыйнага і культурнага цэнтра Яўрэйскага музея ў Празе. Член Чэшска-германскага фонду будучыні. Запрошаны выкладчык Нью-Ёркскага ўніверсітэта (Newyorská univerzita) у Празе (2010).
    Тэматыка публікацый: гісторыя Чэхіі; гісторыя Ізраіля; чэшска-германскія адносіны; гісторыя чэшскіх яўрэяў; асоба Тамаша Гарыга Масарыка і інш.
    Псеўданімы: Josef Dubský; Jan Linhart; Jaroslav Klatovský; Otto Taussig.

        Крыніцы iнфармацыі
    T. G. Masaryk and the Jewish question / Miloš Pojar ; translated from the Czech by Gerald Turner. — Prague, 2019.
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 08.04.2020.
    Сайт "Wikipedie". Дата звароту: 08.04.2020.
    Сайт "Databazeknih.cz". Дата звароту: 08.04.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере