unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Масквін, Андрэй (тэатразнавец ; нар. 1963)

    Месца нараджэння: г. Нясвіж Мінскай вобласці. Тэатральны крытык, перакладчык. Папулярызатар беларускай літаратуры, мастацтва і культуры ў Польшчы. Доктар філасофіі (1998, Варшава). Скончыў філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава (1986) па спецыяльнасці "Паланістыка". Выкладаў ва ўніверсітэтах Расіі, Чэхіі, Італіі. Дацэнт кафедры міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта (інфарм. на 2016 г.).
    Тэматыка публікацый: славянская драматургія і тэатр; рэцэпцыя творчасці Станіслава Пшыбышэўскага ў рускай культуры 20 ст.; рэцэпцыя творчасці беларускіх пісьменнікаў Васіля Быкава і Алеся Адамовіча ў Польшчы. Аўтар інтэрв’ю з беларускімі і рускімі мастакамі, паэтамі, тэатральнымі рэжысёрамі.

        Варыянтная форма імя
    Moskvin, Andrej (нар. 1963)
    Moskwin, Andriej (нар. 1963) (польская мова)
    Moskwin, Andriej Wieniamin‏ (нар. 1963) (польская мова)
    Москвин, Андрей Вениаминович (театровед ; род. 1963) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларускі тэатр 1920–1930-х: адабраная памяць / Андрэй Масквін. — Вільня, 2016. (Інфармацыя аб аўтары на вокладцы.)
    Współczesny teatr rosyjski : (krytyka teatralna i wywiady) / Andriej Moskwin. ― Warszawa, 2010
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)».
    Сайт Краснаярскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Форма імя на рускай мове.
    Сайт "Электронная библиотека БГУ" (электронны дакумент).
    Сайт Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере