unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Brandt, August Heinrich von (ваенны дзеяч ; пісьменнік ; 1789―1868) (нямецкая мова)

    Прускі генерал ад інфантэрыі і ваенны пісьменнік. У 1807 г. паступіў у прускія войскі прапаршчыкам і браў удзел у кампаніі супраць Напалеона. У 1808 г. паступіў у Віслінскі легіён і пад сцягамі Напалеона ўдзельнічаў у паходах у Іспанію і Расію. Пасля вайны ў 1815 г. зноў уступіў у прускае войска, капітанам у 10-й пяхотны полк. Пазней служыў выкладчыкам у Берліне ў кадэцкім корпусе і ваенным вучылішчы. У 1831 г. знаходзіўся ў складзе корпуса, прызначанага падчас паўстання ў Польшчы назіраць за польскай мяжой. У 1838 г. прызначаны начальнікам штаба 2-га вайсковага корпуса ў Штэціне. У 1850 г. прызначаны камендантам Познані, у 1853 г. пераведзены ў генерал-лейтэнанты і прызначаны камандзірам дывізіі, у 1857 г. атрымаў чын генерала ад інфантэрыі. У 1862 г. выйшаў у адстаўку і жыў у Берліне.

        Варыянтная форма імя
    Brandt, Heinrich von (ваенны дзеяч ; пісьменнік ; 1789―1868) (нямецкая мова)

        Гл. таксама
    Брандт, Август Генрих фон (военный деятель ; писатель ; 1789—1868) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Pamiętniki oficera polskiego (1808–1812) / Henryk Brandt ; przekład z niemieckiego M. G. ; z przedmową Szymona Askenazego. — Warszawa, 1904.
    БД "Справочник имен лиц" Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі. Дата звароту: 06.09.2022.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 06.09.2022.
    Сайт Нацыянальнай бібліятэкі Германіі. Дата звароту: 06.09.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере