unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Снапкова, Алена Іванаўна (доктар педагагічных навук, агульная педагогіка ; нар. 1968)

    Месца нараджэння: г. Магілёў. Педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Доктар педагагічных навук (2021), дацэнт (2005). Закончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (спецыяльнасць "Гісторыя, грамадазнаўства і савецкае права", 1990), Акадэмію паслядыпломнай адукацыі (аспірантура, 2002). Працавала ў СШ № 40 г. Магілёва, Магілёўскім абласным інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. З 2002 – у Магілёўскім дзяржаўным ўніверсітэце імя А. А. Куляшова, з 2003 – загадчык кафедры педагогікі (інфарм. на 2021 г.).
    Навуковыя інтарэсы: педагогіка вышэйшай школы; дыдактыка; сучасныя адукацыйныя тэхналогіі; развіццё педагагічнай адукацыі ва ўмовах класічнага ўніверсітэта; фарміраванне творчага мыслення студэнтаў у працэсе вывучэння дысцыплін педагагічнага цыкла.

        Гл. таксама
    Снопкова, Елена Ивановна (доктор педагогических наук, общая педагогика ; род. 1968) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Куляшоўскія чытанні : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 11—12 снежня 2003 г. : тэзісы дакладаў : у 2 ч. / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А.Куляшова ; [адказны рэдактар Вішнеускі М. І.]. — Магілёў, 2004. — 2 ч.
    Сайт факультэта педагогікі і псіхалогіі дзяцінства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Дата звароту: 17.06.2021.
    БД "Вучоныя Беларусі". Дата звароту: 01.12.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере