unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сівурава, Любоў Пятроўна (сацыяльна-культурная дзейнасць ; аўтар вершаў ; нар. 1966)

    Месца нараджэння: в. Старое Сяло Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Спецыяліст у галіне сацыяльна-культурнай дзейнасці, этнаграфіі і фальклору Беларусі. Аўтар вершаў, спявачка. Скончыла Мінскі інстытут культуры (1989). У 1984–1985 – дырэктар Старасельскага сельскага клуба Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці, у 1989–1993 – загадчык аддзела аматарскіх аб'яднанняў Міжсаюзнага Дома самадзейнай творчасці Палаца культуры прафсаюзаў у Мінску, у 1993–2004 – навуковы супрацоўнік лабараторыі аматарскай творчасці Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры. З 2004 – дацэнт кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (інфарм. 2020).
    Навуковыя інтарэсы: фестывальная дзейнасць у галіне народнай мастацкай творчасці ў Беларусі на мяжы 20–21 стст.; прасторавая лакалізацыя абраду першага выгану жывёлы ў беларусаў (канец 19 – пачатак 20 ст.); тэхналогія фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці (на прыкладзе Мінскай вобласці); нацыянальныя аспекты семантыкі вобраза каня ў беларускім фальклоры; некаторыя аспекты народнай ветэрынарыі ў беларусаў (2-я палова 19 – 1-я чвэрць 20 ст.).

        Варыянтная форма імя
    Зінкевіч, Любоў Пятроўна (нар. 1966) (дзявочае прозвішча)

        Гл. таксама
    Сивурова, Любовь Петровна (социально-культурная деятельность ; автор стихов ; род. 1966) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Нябесны вадаспад / Любоў Сівурава. — Мінск, 2021.
    Прасторавая лакалізацыя абраду першага выгану жывёлы ў беларусаў: (канец XIX - пачатак XX ст.) / Л. П. Сівурава // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A, Гуманитарные науки. — 2009. — № 7. — С. 105—111.
    БД НББ "Рэгістрацыя карыстальнікаў".
    Фестиваль народного творчества как феномен современного художественного процесса / Сивурова Л. П // Вести Института современных знаний. — 2010. — № 3. — С. 66—69.
    Электронны каталог Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере