unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Бубенька, Таццяна Станіславаўна (кандыдат гістарычных навук ; нар. 1957)

    Месца нараджэння: г. Беразіно, Мінская вобласць. Археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1991), дацэнт (2004). Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1980). Працавала ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі (1977–1994, лабарант, старшы навуковы супрацоўнік аддзела сярэдневяковай гісторыі), Віцебскім гарадскім выканаўчым камітэце (1994–1998, загадчык сектара аховы помнікаў і археалогіі). З 1998 – у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава, у 1998–2003 і 2012–2020 – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, 2003–2012 – дэкан факультэта даінстытуцкай падрыхтоўкі, з 2020 – дацэнт кафедры гісторыі і культурнай спадчыны (інфарм. на 2022 г.).
    Навуковыя інтарэсы: археалагічнае вывучэнне паселішчаў ранняга жалезнага веку і ранняга сярэдневякоўя, сярэдневяковых гарадоў (Віцебск, Навагрудак, Клецк, Друцк); сельскія паселішчы Беларусі; культурна-гістарычныя працэсы ў Віцебскім Падзвінні у 1-ым – пачатку 2-га тысячагоддзяў нашай эры.

        Варыянтная форма імя
    Buben'ko, T. S. (нар. 1957)

        Гл. таксама
    Бубенько, Татьяна Станиславовна (кандидат исторических наук ; род. 1957) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Посад Витебска X — первой половины XIV вв. (по материалам исследования Нижнего замка) : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук : 07.00.06 / Бубенько Татьяна Станиславовна. ― Ленинград, 1991.
    Museum : вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 1—3-х курсаў спецыяльнасці "Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны". — Віцебск, 2006.
    Бубенька Таццяна Станіславаўна / Л. У. Калядзінскі // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2009. — Т. 1. — С. 128.
    Бубенька Таццяна Станіславаўна // Памяць : Бярэзінскі раён. — Мінск, 2004. — С. 495.
    Бубенько Татьяна Станиславовна // Институт истории НАН Беларуси в лицах, 1928—2009 гг. : биобиблиографический справочник. — Минск, 2008. — С. 122.
    Сайт Вицебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава. Дата звароту: 13.05.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере