unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Asaf, Simcha (1889—1953)

    Месца нараджэння: мяст. Любань Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер горад у Мінскай вобласці). Рабін (з 1910). Ізраільскі гісторык, даследчык яўрэйскай культуры, філасофіі, літаратуры і гісторыі яўрэяў. Прафесар (з 1936). З 1910 г. – рабін у Любане і Мінску. У 1914–1919 гг. – выкладаў Талмуд у ешыве Адэсы, у 1915–1919 г. – дырэктар ешывы. З 1921 г. – у Эрэц-Ісраэлі, выкладаў у настаўніцкай семінарыі Мізрахі ў Іерусаліме, з 1925 г. – у Яўрэйскім універсітэце (Іерусалім), быў дэканам гуманітарнага факультэта, узначальваў Інстытут іўдаікі, у 1949–1950 гг. – рэктар універсітэта. У 1931–1943 гг. – член асамблеі прадстаўнікоў яўрэяў у Эрэц-Ісраэлі, член Нацыянальнага савета яўрэйскай абшчыны. Пасля ўтварэння Дзяржавы Ізраіль (1947) – член (суддзя) Вярхоўнага суда.
    Галіна інтарэсаў: даследаванне равіністычнай літаратуры перыяду гаонаў; гісторыя яўрэйскага права; сярэднявечная яўрэйская культура і гісторыя яўрэяў у Палестыне і інш.

        Варыянтная форма імя
    Асаф, Симха (1889—1953) (руская мова)
    Осовский, Симха (1889—1953) (руская мова)
    Ософский, Симха (1889—1953) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Краткая еврейская энциклопедия. Т. 1. — Иерусалим, 1976.
    Российская еврейская энциклопедия. Т. 1. — Москва, 1994.
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 22.03.2023.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 22.03.2023.
    Сайт "ЕжеВики". Дата звароту: 22.03.2023.
    Сайт "Электронная еврейская энциклопедия". Дата звароту: 22.03.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере