unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Filar, Władysław (ваенная гісторыя ; інфарматыка ; нар. 1926) (польская мова)

    Польскі афіцэр, гісторык. Палкоўнік польскай арміі ў адстаўцы. Доктар навук (габілітаваны ў 1970). Прафесар (1983). Спецыяліст у галіне ваенных навук, ваеннай гісторыі і інфарматыкі. Ветэран Арміі Краёвай, салдат 27-й Валынскай пяхотнай дывізіі (1944). З 1944 г. – у Польскай Народнай Арміі. Пасля заканчэння Акадэміі Генеральнага штабу Войска Польскага (1956) працаваў там у якасці выкладчыка (1956–1991). У 1990–1991 гг. – кіраўнік Цэнтра інфарматыкі Акадэміі нацыянальнай абароны. З 1991 г. – на пенсіі. У 1992–2004 гг. – віцэ-прэзідэнт праўлення валынскай акругі Сусветнай асацыяцыі салдат Арміі Краёвай (Zarzad Okręgu Wołyńskiego Światowego Związku Żołnierzy Armii Krajowej).
    Навуковыя інтарэсы і тэматыка публікацый: даследаванні, звязаныя з дзейнасцю 27-й Валынскай пяхотнай дывізіі Арміі Краёвай; польска-ўкраінскія адносіны падчас Другой сусветнай вайны; праблемы выкарыстання электронных лічбавых машын у вырашэнні пытанняў матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння арміі; інфарматыка; ваеннае камандаванне; камп'ютэрнае мадэліраванне сістэм; камп'ютэрнае мадэліраванне баявых дзеянняў і інш.

        Варыянтная форма імя
    Filar, Władysław Tadeusz (нар. 1926) (польская мова)
    Филяр, Владислав (род. 1926) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    "Burza" na Wołyniu : dzieje 27 Wołyńskiej Dywizji Piechoty Armii Krajowej : studium historyczno-wojskowe / Władysław Filar. — Warszawa, 2010.
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)».
    Сайт "Wikipedia".
    Сайт "Audiohistoria / Archiwum Historii Mówionej".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере