unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Багустаў, Аляксей Паўлавіч (мастак ; нар. 1943)

    Месца нараджэння: в. Шаломі Парфеньеўскага раёна Яраслаўскай вобласці (з 1944 г. у Кастрамской вобласці). Мастак, педагог. Член Беларускага саюза мастакоў (з 1990). У 1971 г. скончыў Усесаюзны завочны народны ўніверсітэт мастацтваў імя Н.К. Крупскай (Масква) па спецыяльнасці "Станковы жывапіс і графіка" (1971), у 1977 г. – Латвійскую дзяржаўную акадэмію мастацтваў імя Тэадора Залькална (кафедру жывапісу і педагогікі). З 1978 г. – у Беларусі; выкладаў у Мастоўскай дзіцячай школе мастацтваў, з 1986 г. – мастак-афарміцель у г. Масты. З 1998 г. – у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, прафесар кафедры дызайну факультэта мастацтваў і дызайну (інфарм. на 2015 г.).
    Працуе ў галіне станковага жывапісу ў жанрах пейзажа і нацюрморта; аўтар публікацый па пытаннях педагогікі выяўленчага мастацтва.

        Варыянтная форма імя
    Богустаў, Аляксей Паўлавіч (нар. 1943)

        Гл. таксама
    Богустов, Алексей Павлович (художник ; род. 1943) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Пленэр у мастацкай школе : вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных школ з мастацкім ухілам / А.П. Богустаў. — Гродна, 2005.
    Практыкаванні па асновах колеразнаўства : метадычныя рэкамендацыі ... / [аўтар-укладальнік А. П. Багустаў]. — Мінск, 1998.
    Беларускі саюз мастакоў, 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 4. Гродненская область. В 2 кн. Кн. 1. — Минск, 2014.
    Сайт "Сцежкамі Мастоўскага краю". Дата звароту: 02.02.2024.
    Сайт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы. Дата звароту: 02.02.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере