unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ленсу, Якаў Юр'евіч (доктар мастацтвазнаўства ; нар. 1950)

    Месца нараджэння: г. Шадрынск, Курганская вобласць, Расія. Мастацтвазнавец. Доктар мастацтвазнаўства (2020), дацэнт (2004). Закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (спецыяльнасць "Прамысловае мастацтва", кваліфікацыя "Мастак-канструктар", 1972), Усесаюзны навукова-даследчы інстытут тэхнічнай эстэтыкі (аспірантура, 1977). Працаваў у Беларускім дзяржаўным праекта-тэхналагічным інстытуце мясцовай прамысловасці "Белмясцпрампраект" Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР (1972–1986), ЦКБ "Пеленг" (1986–1989), творчых дызайн-студыях Беларускага саюза дызайнераў і Міжнароднай асацыяцыі дызайнераў (1989–1994), Беларускім вытворчым аб'яднанні радыётэхнікі "БелВАР" (1994–1996), Еўрапейскім гуманітарным ўніверсітэце (1997–2000), Мінскім інстытуце кіравання (2006–2010, загадчык кафедры дызайну). З 2000 – у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, з 2010 – загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дызайну (інфарм. на 2019 г.).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя і гісторыя дызайну; беларуская народная матэрыяльна-мастацкая культура.

        Гл. таксама
    Ленсу, Яков Юрьевич (доктор искусствоведения ; род. 1950) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Факторы и источники формообразования объектов предметного мира в контексте исторического развития материально-художественной культуры : диссертация ... доктора искусствоведения : 17.00.06 : защищена 22.11.2019 : утверждена 20.05.2020 / Ленсу Яков Юрьевич. — Минск, 2019.
    Гісторыя дызайну Беларусі : вучэбны дапаможнік па курсу "Гісторыя дызайну" для спецыяльнасці 1-1901-01 "Дызайн" / Я. Ю. Ленсу. — Мінск, 2013.
    Сайт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Дата звароту: 25.11.2019.
    БД "Вучоныя Беларусі". Дата звароту: 25.11.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере