unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сізанаў, Аляксандр Мікалаевіч (кандыдат псіхалагічных навук ; нар. 1949)

    Месца нараджэння: г. Белагорск Амурскай вобласці. Псіхолаг. Кандыдат псіхалагічных навук (1977), дацэнт. Адзін з заснавальнікаў псіхалагічнай службы ў Беларусі. Скончыў факультэт фізічнага выхавання і спорту Благавешчанскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1970), Маскоўскі дзяржаўны педагагічны інстытут, псіхалагічны факультэт (1973). Працаваў у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (кафедра псіхалогіі, з 1978), у Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь (галоўны інспектар, курыраваў псіхалагічную службу ў сістэме адукацыі і выхаваўчую работу ў вышэйшай школе, 1993–2005). З 2005 г. – загадчык кафедры псіхалогіі і педагагічнага майстэрства ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы (інфарм. на 2014 г.).
    Галіна навуковых інтарэсаў: этыка і псіхалогія сямейных адносін; пытанні фарміравання псіхалагічнай культуры асобы; падрыхтоўка моладзі да сямейнага жыцця; псіхалогія здароўя; методыкі навучання здароваму ладу жыцця; ідэалагічная і выхаваўчая праца ў ВНУ і інш.

        Гл. таксама
    Сизанов, Александр Николаевич (кандидат психологических наук ; род. 1949) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Этыка і псіхалогія сямейнага жыцця : практыкум : вучэбны дапаможнік для студэнтаў педагагічных ВНУ / А. М. Сізанаў. — Мінск, 1994.
    Психологи Республики Беларусь: путь к диалогу : справочник. ― Минск, 2008.
    Анкета "Мой путь в профессии".
    Сайт "Koob.ru".
    Сайт Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы (Мінск).

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере