unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Бігеза, Валянціна Мінаўна (кандыдат філалагічных навук, літаратуразнаўства ; бібліятэчная справа ; 1944—2023)

    Месца нараджэння: г. Слуцк, Мінская вобласць. Літаратура-, бібліятэка- і бібліяграфазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт (1990). Закончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Бібліятэказнаўства, бібліяграфія", 1966; аспірантура, 1977). Працавала ў бібліятэцы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (1977–2022, дацэнт кафедры менеджменту інфармацыйна-дакументнай сферы, з 2017 – кафедры бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці, з 2021 – кафедры інфармацыйна-аналітычнай дзейнасціі).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы развіцця дзіцячай літаратуры, выхавання і адукацыі карыстальнікаў дзіцячых бібліятэк; падрыхтоўка кадраў для дзіцячых бібліятэк; гісторыя дзіцячай кнігі; маркетынг бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці.
    Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт).

        Гл. таксама
    Бигеза, Валентина Миновна (кандидат филологических наук, литературоведение ; библиотечное дело ; 1944—2023) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Web-сайты як састаўная частка электронных рэсурсаў дзіцячых бібліятэк / В. М. Бігеза // Бібліятэкі і музеі ў сістэме інавацыйнай дзейнасці : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі (21—22 кастрычніка 2009 г.). — Мінск, 2010. — С. 79—84.
    Бігеза Ваянціна Мінаўна // Памяць : Слуцкі раён. Слуцк : у 2 кн. — Мінск, 2001. — Кн. 2. — С. 442 : фота.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Дата звароту: 04.07.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере