unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Нямыкін, Валерый Уладзіміравіч (гісторык ; краязнавец ; нар. 1951)

    Месца нараджэння: г. Батумі, Грузія. Беларускі гісторык, краязнавец. Працаваў настаўнікам у агульнаадукацыйнай школе (1975–1978, 1988–1997), аграномам упраўлення сельскай гаспадаркі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (1978–1979), навуковым супрацоўнікам і выкладчыкам Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1975–1985, 1997–1999). З 1999 г. быў дырэктарам Дрыбінскага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея. Выконваў абавязкі галоўнага рэдактара Дрыбінскай раённай газеты "Савецкая вёска" (2001–2002).
    Аўтар навуковых работ па гісторыі навукі, адукацыі, культуры, друку, літаратуры, мастацтва і рэлігіі, вучэбнага дапаможніка па геаграфіі для вну (1982), манаграфіі аб вучоных і прафесарах Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, серыі кніг і брашур аб Дрыбінскім раёне. Укладальнік кнігі "Памяць : Дрыбінскі раён".

        Варыянтная форма імя
    Нямыкін, У. У. (памылковая форма)

        Гл. таксама
    Немыкин, Валерий Владимирович (историк ; краевед ; род. 1951) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Памяць : Дрыбінскі раён. — Мінск, 2004. (Інфармацыя аб аўтары: с. 583.)
    Летапіс Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1836―1995 гг.). — Горкі, 1995. (Форма ініцыялаў у крыніцы памылковая.)
    Сайт Дрыбінскай бібліятэчнай сеткі. Дата звароту: 20.05.2021.
    Сайт газеты "Савецкая вёска". Дата звароту: 20.05.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере