unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ільніцкі, Андрэй Мікалаевіч (доктар медыцынскіх навук ; нар. 1973)

    Месца нараджэння: г. Полацк, Віцебская вобласць. Урач-герантолаг. Доктар медыцынскіх навук (2007). Працаваў ва ўстановах аховы здароўя г. Полацка і г. Наваполацка Віцебскай вобласці (1996–2012), адначасова выкладаў у Полацкім дзяржаўным універсітэце. З 2012 – загадчык кафедры тэрапіі, герыятрыі і антыўзроставай медыцыны Інстытута павышэння кваліфікацыі Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва Расіі, адначасова першы намеснік дырэктара Навукова-даследчага медыцынскага цэнтра "Геранталогія" (г. Масква; інфарм. на 2019 г.).
    Заснавальнік уласнай навуковай геранталагічнай школы. Член геранталагічнага таварыства пры РАН (Расія), Нацыянальнага таварыства барацьбы з артэрыяльнай гіпертэнзіяй (Беларусь).
    Сфера навуковых інтарэсаў: вывучэнне патафізіялагічных механізмаў старэння і цячэння ўзрост-асацыяванай паталогіі; распрацоўка і ўкараненне спецыялізаваных герыятрычных метадаў абследавання; арганізацыя геранталагічнай і герыятрычнай дапамогі, навучанне спецыялістаў медыцынскіх і сацыяльных службаў пытанням аказання дапамогі людзям старэйшых узростаў.

        Гл. таксама
    Ильницкий, Андрей Николаевич (доктор медицинских наук ; род. 1973) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Ураджэнцы Беларусі на службе замежнай медыцыне = Уроженцы Беларуси на службе зарубежной медицине / [аўт.-склад.]: К. І. Прашчаеў, А. М. Ільніцкі. — Белгород, 2009.
    Сайт Навукова-даследчага медыцынскага цэнтра "Геранталогія". Дата звароту: 21.06.2019.
    "Известные ученые". Дата звароту: 21.06.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере