unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Амялькоў, Анатолій Аляксандравіч (кандыдат псіхалагічных навук ; 1948—2015)

    Месца нараджэння: в. Асман-Касаева Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Псіхолаг, кандыдат псіхалагічных навук (1985), дацэнт. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага па спецыяльнасці "матэматыка" (1975), аспірантуру там жа (1985), там жа потым выкладаў (з 1985 г. – дацэнт кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі); з 1994 г. – дацэнт факультэта прыкладной псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. У 1998–2003 гг. загадваў кафедрай псіхалогіі і сацыялогіі Маскоўскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта (філіял у Мінску), працаваў таксама на пасадзе прафесара кафедры псіхалогіі Беларускага інстытута правазнаўства, у іншых навучальных установах Мінска і Беларусі. З 2012 г. – зноў на факультэце псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.
    Навуковыя інтарэсы: псіхалогія міжасобаснага і педагагічнага ўзаемадзеяння ў малых групах. Аўтар прац па псіхалогіі развіцця, педагагічнай псіхалогіі, методыцы выкладання псіхалогіі і інш.

        Варыянтная форма імя
    Амялькоў, Анатоль Аляксандравіч (1948—2015)

        Гл. таксама
    Амельков, Анатолий Александрович (кандидат психологических наук ; 1948—2015) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Даследаванне міжасобасных адносін пры дапамозе каляровага тэсту / А. А. Амялькоў. — Мазыр, 1997.
    Сайт Інстытута псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. Дата звароту: 11.05.2020.
    Сацыяльная сетка "Одноклассники". Год нараджэння: 1947. Дата звароту: 11.05.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере