unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Канопліч, Уладзімір Арсенцьевіч (кандыдат педагагічных навук ; 1958—2013)

    Месца нараджэння: в. Забалацце, Гомельская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Кандыдат педагагічных навук (1990), дацэнт (1993). Закончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1980), аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1988). Працаваў у Недайскай сярэдняй школе (Буда-Кашалёўскі раён; з 1980, дырэктар), Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І. П. Шамякіна (з 1983, дацэнт кафедры тэхналогіі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у 1991–2005 – загадчык кафедры, 2000–2010 – дэкан факультэта тэхналогіі).
    Навуковыя інтарэсы: падрыхтоўка кадраў у галіне працоўнага навучання для агульнаадукацыйных школ, пазашкольных навучальных устаноў, сістэмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь; бесперарыўная адукацыя.

        Гл. таксама
    Коноплич, Владимир Арсентьевич (кандидат педагогических наук ; 1958—2013) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца : вучэбны дапаможнік для 9-га класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай мовай навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання (базавы і павышаны ўзроўні) / [С. Я. Астрэйка і інш.]. — Мінск, 2006.
    Коноплич Владимир Арсентьевич // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 261—262.
    Сайт Мозырского государственного педагогического университета им. И. Шамякина. Некралог.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере