unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мясніковіч, Міхаіл Уладзіміравіч (доктар эканамічных навук ; дзяржаўны дзеяч ; нар. 1950)

    Месца нараджэння: в. Новы Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Беларускі вучоны-эканаміст, дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2003). Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009). У 2001–2010 гг. – кіраўнік НАН Беларусі (Прэзідэнт, з 2004 г. – Старшыня Прэзідыума). У 2010–2014 гг. – Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь. У 2015–2019 гг. – Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5 і 6 скліканняў. У 2020– студзені 2024 гг. – Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Ганаровы прафесар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (2013), ганаровы прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2017).
    Напрамкі навуковай дзейнасці: пытанні макраэканомікі, эканамічнай інтэграцыі, эканамічнай бяспекі. Аўтар работ па дзяржаўным будаўніцтве, арганізацыі кіравання, інавацыйнай дзейнасці, міжнароднаму эканамічнаму і навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву.

        Варыянтная форма імя
    Myasnikovich, Mikhail V. (нар. 1950) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Мясникович, Михаил Владимирович (доктор экономических наук ; государственный деятель ; род. 1950) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000.
    Republic of Belarus: macroeconomics innovation economic security / M. V. Myasnikovich. — Minsk, 2010.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 29.02.2024 г.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере