СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Пецюкевіч, Марыля Мар'янаўна (літаратуразнавец ; 1943—2013) |
Месца нараджэння: г. Вільня (цяпер Вільнюс, Літва). Літаратуразнавец, радыёвядучы, рэдактар. Жыла ў Польшчы, выкладала рускую мову і літаратуру ў старшых класах аднаго з варшаўскіх ліцэяў. У 1968 г. выехала ў Рым, працавала ў рускай секцыі Ватыканскага радыё (перакладчык, дыктар і памочнік у апрацоўцы і рэдагаванні матэрыялаў для радыёперадач). У 1975–2007 гг. – у рускай рэдакцыі RAI International.
Дачка Мар’яна Пецюкевіча (1904–1983), этнографа, культурнага i грамадскага дзеяча на Беласточчыне. Сабрала і захавала багаты матэрыял аб жыцці і дзейнасці бацькі і яго братоў, выдала некалькі этнаграфічных кніг, кніг успамінаў і лістоў.
Крыніцы iнфармацыі
У пошуках зачараваных скарбаў / Марыян Пецюкевіч. — Вільня, 1998.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |