unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Малашук, Ірына Мікалаеўна (кандыдат філалагічных навук)

    Месца нараджэння: в. Макавічы, Глускі раён, Магілёўская вобласць. Літаратуразнавец, фалькларыст. Кандыдат філалагічных навук (2003), дацэнт (2007). Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (кваліфікацыя "Філолаг. Выкладчык рускай мовы і літаратуры", 1988), Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы (перападрыхтоўка па спецыяльнасці "Эканамічная тэорыя", 2009). Працавала ў СШ № 9 г. Бабруйска (1991–1997, настаўнік), Бабруйскім недзяржаўным інстытуце кіравання (з 1997, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела), Бабруйскім філіяле Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (з 1997, намеснік начальніка вучэбна-метадычнага аддзела, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, у 2008–2017 – вучоны сакратар), Магілёўскім філіяле ПУА "БІП – Інстытут правазнаўства" (дацэнт кафедры агульнай тэорыі права і гуманітарных дысцыплін). Дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацы (інфарм. на 2021 г.).
    Навуковыя інтарэсы: беларускі фальклор; беларуская этналогія; культуралогія; беларуская мова; эстэтыка; асновы педагогікі і псіхалогіі.

        Варыянтная форма імя
    Малашук, Ірына Міхайлаўна (памылковая форма)

        Гл. таксама
    Малашук, Ирина Николаевна (кандидат филологических наук ; род. 1966) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская мова. Прафесійная лексіка : вучэбна-метадычны дапаможнік / І. М. Малашук. — Мінск, 2009.
    Каласавіны. Асоба Якуба Коласа ў літаратурна-творчым і грамадска-культурным асяроддзі Беларусі : матэрыялы XXIII навуковай канферэнцыі. — Мінск, 2009. — Форма імя па бацьку "Міхайлаўна" — памылковая.
    Сайт Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Дата звароту: 25.11.2021.
    Сайт Магілёўскага філіяла ПУА "БІП – Інстытут правазнаўства". Дата звароту: 25.11.2021.
    Сайт Бабруйскага філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере