unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ганчарык, Іван Іосіфавіч (доктар медыцынскіх навук ; нар. 1933)

    Месца нараджэння: в. Сноў Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства, Польшча (сучас. аграгарадок Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці). Урач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1978). Заснавальнік Рэспубліканскага гастраэнтэралагічнага тэрапеўтычнага цэнтра (1979). Працаваў ва ўстановах аховы здароўя Гродзенскай і Гомельскай абласцей (з 1950), Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1961–1988, з 1976 – загадчык 1-й кафедры шпітальнай тэрапіі), Беларускім НДІ экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў (1988–1989, загадчык лабараторыі), НДІ радыяцыйнай медыцыны (1989–1996; у 1989–1995 – загадчык лабараторыі агульнай паталогіі), Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (1996–2002). З 2003 – прафесар кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
    Навуковыя інтарэсы: праблемы рэўматалогіі і гастраэнтэралогіі; асаблівасці захворванняў унутраных органаў у асоб, пацярпелых у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

        Гл. таксама
    Гончарик, Иван Иосифович (доктор медицинских наук ; род. 1933) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Внутренние болезни : учебное пособие для студентов специальностей "Педиатрия", "Стоматология", "Медико-профилактическое дело" учреждений, обеспечивающих получение высшего образования / В. П. Царев, И. И. Гончарик. — Минск, 2006
    Карпаратыўная БД "Вучоныя Беларусі". Дата звароту: 28.04.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере