unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дорошенко, Володимир Вікторович (бібліёграф ; літаратуразнавец ; 1879—1963) (украінская мова)

    Украінскі бібліёграф, літаратуразнавец, літаратурны крытык, гісторык, перакладчык, грамадска-палітычны дзеяч. Працаваў у бібліятэцы Навуковага таварыства імя Тараса Шаўчэнкі (1910–1944 гг. з перапынкамі; дырэктар у 1919–1921 і 1937–1944 гг.). Узначаліў бібліяграфічнае бюро (1911), абраны старшынёй бібліяграфічнай камісіі Навуковага таварыства імя Тараса Шаўчэнкі (1913). Падчас Першай сусветнай вайны эміграваў у Вену, дзе працаваў рэдактарам некалькіх выданняў Саюза вызвалення Украіны. У міжваенны перыяд працягваў займацца літаратуразнаўчымі, гістарычнымі, бібліяграфічнымі даследаваннямі. З 1944 г. – у эміграцыі: спачатку ў Чэхіі, Германіі, а з 1949 г. – у Філадэльфіі, ЗША, дзе займаўся пераважна літаратурнай і навуковай працай, быў рэдактарам штодзённіка "Америка".
    Аўтар зборніка артыкулаў на літаратурна-грамадскія тэмы "Житє і слово" (1918), літаратурна-крытычных прац аб творчасці Т. Шаўчэнкі, П. Куліша, І. Франко, Б. Грынчэнкі, В. Стэфаніка, Г. Чупрынкі. Складальнік бібліяграфічных паказальнікаў твораў Т. Шаўчэнкі, П. Куліша, І. Франко, В. Кабылянскай, паказальнікаў украінскіх перакладаў твораў замежных аўтараў і іншых бібліяграфічных прац. Супрацоўнічаў у выданні "Обозрение трудов по славяноведению…".

        Варыянтная форма імя
    Дорошенко, В. В. (бібліёграф ; літаратуразнавец ; 1879—1963) (украінская мова)

        Гл. таксама
    Дорошенко, Владимир Викторович (библиограф ; литературовед ; 1879—1963) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Українська національна бібліотека : (Бібліотека наукового т-ва ім. Шевченка у Львові) / Володимир Дорошенко. — Львів, 1936.
    Сайт "Українська бібліотечна енциклопедія". Дата звароту: 13.11.2023.
    Сайт "Вікіпедія". Дата звароту: 13.11.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере