СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Heym, Stefan (пісьменнік ; журналіст ; 1913—2001) (нямецкая мова) |
Месца нараджэння: г. Хемніц (Германія). Нямецкі пісьменнік, літаратуразнавец, журналіст. Доктар навук. З 1933 г. у эміграцыі ў Чэхаславакіі, з 1935 г. у ЗША. Скончыў Чыкагскі ўніверсітэт, абараніў дысертацыю па творчасці нямецкага паэта Г. Гейнэ. У 1937–1939 гг. рэдактар антыфашысцкага штотыднёвіка "Deutsches Volksecho", які выдаваўся ў Нью-Ёрку. Першы раман выдадзены ў 1942 г. на англійскай мове. З 1943 г. афіцэр амерыканскай арміі. Выдаваў у амерыканскай зоне ў Мюнхене газету "Neue Zeitun". Пасле вяртання ў ЗША быў дэмабілізаваны з арміі за пракамуністычныя погляды. Выступаў супраць вайны ў Карэі. З 1952 г. жыў у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы. У 1953–1956 гг. супрацоўнік газеты "Berliner Zeitung". Творчасць падвяргалася нападкам з боку кіруючай партыі, у 1979 г. выключаны з Союза пісьменнікаў ГДР. Пасля аб'яднання Германіі выбіраўся дэпутатам Бундэстага ад Партыі дэмакратычнага сацыялізму (былой Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі).
Варыянтная форма імя
Flieg, Helmut (1913—2001) (сапраўднае імя, англійская мова) |
Гл. таксама
Гейм, Стефан (писатель ; журналист ; 1913—2001) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Nachruf / Stefan Heym. — Frankfurt am Main, 1993.
Большая советская энциклопедия. [В 30 т. Т.] 6. — Москва, 1971.
Сайт "VIAF". Дата звароту: 10.01.2022.
Сайт "Википедия". Дата звароту: 10.01.2022.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |