unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Пачопка, Баляслаў Антонавіч (культура ; рэлігія ; 1884—1940)

    Месца нараджэння: Віцебская губерня. Беларускі культурна-асветніцкі і рэлігійны дзеяч, рэдактар, выдавец, публіцыст. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі (1905–1907). У 1913–1916 гг. – у рэдакцыі газеты "Беларус". Дырэктар Свіслацкай настаўніцкай семінарыі (1916–1918). У 1925 г. пасвячоны ў грэка-каталіцкага святара. З 1926 г. – пробашч Бабровіцкага прыхода (Косаўскі павет, цяпер Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці). Пісаў на рускай і беларускай (лацінскімі літарамі) мовах.
    Аўтар кніг і рукапісаў рэлігійнага зместу (у тым ліку аб жыцці святароў, па духоўным выхаванні насельніцтва), па граматыцы беларускай мовы (надрукаваны ў Вільні, 1914–1932 гг.).
    Публікаваўся пад імем: а. Баляслаў; Unijat; świaszcz. Выкарыстоўваў крыптанімы: B. L.; B. P.; B. P-ka; B. P-ko; P.; ks. B. P.; a. B. P.; o. B. P.

        Варыянтная форма імя
    a. B. P. (1884—1940) (псеўданім)
    B. L. (1884—1940) (псеўданім)
    B. P. (1884—1940) (псеўданім)
    B. P-ka (1884—1940) (псеўданім)
    B. P-ko (1884—1940) (псеўданім)
    ks. B. P. (1884—1940) (псеўданім)
    o. B. P. (1884—1940) (псеўданім)
    P. (1884—1940) (псеўданім)
    Paczobka, B. (1884—1940)
    Pačobka, B. (1884—1940)
    Poczopko, Bolesław (1884—1940) (польская мова)
    Unijat (1884—1940) (псеўданім, польская мова)
    świaszcz (1884—1940) (псеўданім, польская мова)
    а. Баляслаў (1884—1940)
    Пачопка, Баляслаў (культура ; рэлігія ; 1884—1940)
    П-ко (1884—1940) (псеўданім, руская мова)
    Почопко, Болеслав Антонович (культура ; религия ; 1884—1940) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Miatawyja Listoczki / B. L. — Wilnia, 1914. (1Ба167589)
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1999.
    Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 2 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2003.
    Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў (XVI–XX стст.) / Янка Саламевіч. — Мінск, 1983. (Псеўданімы: П-ко; B. P.; P.; P-ko B.; P-ko Boluk; Poč-ko B. )
    Сайт славутых помнікаў былых зямель Вялікага Княства Літоўскага "Radzima.org".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере