unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Красавіцкі, Пётр Мацвеевіч (краязнавец ; доктар медыцыны ; 1873—1950)

    Месца нараджэння: г. Віцебск. Беларускі краязнавец, урач, педагог, садавод-аматар. Доктар медыцыны (1909). Сябра Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1909–1918). Скончыў духоўную семінарыю і ў 1902 г. Тартускі (Юр'еўскі) ўніверсітэт (медыцынскі факультэт). Удзельнік руска-японскай вайны. У 1906–1914 гг. у Віцебску займаўся прыватнай медыцынскай практыкай, у 1911–1912 гг. адначасова выкладаў у настаўніцкім інстытуце. Падчас Першай сусветнай вайны працаваў у санітарным упраўленні арміі. У 1906 г. набыў хутар саломінка каля Бешанковіч, дзе ў вёсцы Дабрыгоры заклаў парк і сад плошчай каля 10 гектараў і жыў там у 1924–1931 гг. (парк, у которм расце каля 30 відаў і формаў драўняных раслін, часткова захаваўся да цяперашняга часу). У 1919–1924 гг. – працаваў у Віцебскім губернскім статыстычным бюро, Віцебскім практычным інстытуце народнай адукацыі. З'яўляўся членам камісіі па ахове помнікаў даўніны і мастацтва. Біёграф героя Айчыннай вайны 1812 года Я. П. Кульнёва.
    Аўтар даследаванняў аб культавых помніках Віцебшчыны.

        Гл. таксама
    Красавицкий, Петр Матвеевич (краевед ; доктор медицины ; 1873—1950) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Віцебская Ільінская царква / П. Красавіцкі. ― [Мінск, 1928].
    Изменения почек при стафилококковой инфекции : диссертация на степень доктора медицины / П. М. Красавицкий. — Санкт-Петербург, 1909.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 21.09.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере