unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Яцэвіч, Мікалай Аляксандравіч (кандыдат педагагічных навук, бібліятэчная справа ; нар. 1955)

    Месца нараджэння: в. Сімакава, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць. Бібліятэказнавец. Кандыдат педагагічных навук (1985), дацэнт (1992). Закончыў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум (1974), Мінскі інстытут культуры (1978), аспірантуру Ленінградскага дзяржаўнага інстытута культуры імя Н. К. Крупскай (1985). Працаваў бібліёграфам у бібліятэцы Мінскага інстытута культуры. З 1982 – на выкладчыцкай працы (выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры агульнай бібліяграфіі, 1992–1995 – загадчык кафедры інфарматыкі і тэхнічных сродкаў, 1995–2003 – загадчык кафедры аўтаматызаваных бібліятэчна-інфармацыйных сістэм, 2003–2018 – дэкан факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый, адначасова на кафедры інфармацыйных рэсурсаў факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, прафесар, са снежня 2018 – загадчык кафедры бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці; інфарм. на 2019 г.).

        Гл. таксама
    Яцевич, Николай Александрович (кандидат педагогических наук, библиотечное дело ; род. 1955) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Перспектывы вышэйшай бібліятэчнай адукацыі ў Беларусі / М. А. Яцэвіч // Бібліятэкі і музеі ў сістэме інавацыйнай дзейнасці : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі (21—22 кастрычніка 2009 г.). — Мінск, 2010. — С. 3—8.
    Мікалай Аляксандравіч Яцэвіч (да 60-годдзя з дня нараджэння) // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. — 2015. — № 2. — С. 193—195. — Звесткі даступныя таксама па Інтэрнэце: http://repository.buk.by:8080/jspui/handle/123456789/6039
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Дата звароту: 18.09.2019.
    Сайт "Могилевский библиотечный колледж им. А. С. Пушкина".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере