unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мацюшкоў, Уладзімір Ягоравіч (доктар тэхнічных навук ; кандыдат фізіка-матэматычных навук ; дзяржаўны дзеяч ; нар. 1946)

    Месца нараджэння: г. Віцебск. Спецыяліст у галіне лазернай і электроннай тэхнікі і тэхналогіі, дзяржаўны дзеяч. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1998). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1976). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1986), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000). Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Радыёфізіка і электроніка", 1968). З 1968 г. у Інстытуце фізікі АН БССР, загадчык сектара Спецыяльнага канструктарска-тэхналагічнага бюро з вопытнай вытворчасцю. З 1975 г. у Канструктарскім бюро дакладнага электроннага машынабудавання (з 2014 – ААТ "КБТЭМ-ОМО"), дырэктар (з 1991). Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2005–2009).
    Навуковыя працы па лазерным прыладабудаванні і тэхналагічным абсталяванні для мікраэлектронікі, праблемах стварэння лазерных аптычных сістэм прэцызійнага абсталявання для вытворчасці электронных прылад.

        Варыянтная форма імя
    Matjushkov, Vladimir E. (нар. 1946) (англійская мова)
    Matuyshkov, Vladimir E. (нар. 1946) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Матюшков, Владимир Егорович (доктор технических наук ; кандидат физико-математических наук ; государственный деятель ; род. 1946) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Catalogue of innovation projects and elaborations : on results of completion of state scientific and technical programs and innovation projects on social problems and creation of innovative technologies machines and materials. Iss. 13 / Republic of Belarus State Committee on Science and Technologies, Scientific Innovation Association "NPROMTECH". — Minsk, 2007.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. — Мінск, 2000. — С. 232.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.
    Сайт ДУ "Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна". Дата звароту: 14.12.2023.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 14.12.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере