unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Седашоў, Якаў Нікіціч (лясная гаспадарка ; шахматыст ; 1877—1938)

    Месца нараджэння: г. Барысаў (цяпер Мінская вобласць). Спецыяліст у галіне лясной гаспадаркі, шахматыст. На мяжы 19–20 стст. служыў ляснічым у мястэчку Чэрнеўка (цяпер вёска ў Барысаўскім раёне). У 1920-я гг. – інспектар упраўлення лясамі Наркамата земляробства Беларускай ССР. У 1930 г. арыштаваны, прыгавораны да трох гадоў ссылкі. З 1933 г. жыў у Іркуцку, працаваў інжынерам "Востсібтранслестрэста". У 1938 г. зноў арыштаваны і неўзабаве расстраляны.
    Аўтар публікацый па лесазнаўстве і вядзенні лясной гаспадаркі.
    У вочных шахматах: у пачатку 20 ст. меў рэпутацыю наймацнейшага шахматыста г. Барысава і аднаго з наймацнейшых у Беларусі. Знаходзячыся ў ссылцы, у 1936 г. выйграў першынство "Востсіблеса".

        Гл. таксама
    Седашев, Яков Никитич (лесное хозяйство ; шахматист ; 1877—1938) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Пасьба скаціны ў лесе / Я. Седашоў. — Менск [Мінск], 1929.
    Энциклопедия заочных шахмат / Сергей Гродзенский. — Москва, 2018. (Месца нараджэння: г. Барысаў.)
    Сайт Аляксандра Розенблюма ("По следам казненного шахматиста"). Дата звароту: 06.10.2022.
    Сайт "Bezформата" (матэрыял ў вып. № 47 (511): Уголок шахматиста. Шахматный мартиролог Приангарья). Дата звароту: 06.10.2022.
    БД "Открытый список". Месца нараджэння: с. Стары Аскол Курскай вобласці. Дата звароту: 06.10.2022.
    Генеральны алфавітны каталог кніг на рускай мове (1725–1998) Расійскай нацыянальнай бібліятэкі. Дата звароту: 06.10.2022.
    БД "Жертвы политического террора в СССР". Дата звароту: 06.10.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере