unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Казюк, Мікалай Васільевіч (1898—1978)

    Месца нараджэння: в. Корчыцы, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць. Беларускі і расійскі журналіст, літаратурны крытык, палкоўнік Узброеных Сіл СССР. У Першую сусветную вайну як бежанец трапіў у Расію. Быў дабравольцам у Чырвонай Арміі. Закончыў рабфак Маскоўскага ўніверсітэта, інстытут журналістыкі, аспірантуру Камуністычна інстытута журналістыкі. Працаваў у расійскіх выданнях "Рабочая Москва" і "Деревенский коммунист", у ЦК УКП(б) інструктарам аддзелаў культурнай прапаганды, друку. У 1936 г. пераведзены ў ЦК КП(б) Беларусі (загадчык аддзела друку і выдавецтваў). У 1937 г. прызначаны дырэктарам Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі. У 1938 г. арыштаваны па абвінавачванню ў прыналежнасці да конррэвалюцыйнай арганізацыі, у 1939 г. вызвалены. У Вялікую Айчынную вайну – на Заходнім фронце. Пасля вайны – выкладчык Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. Гагарына.

        Варыянтная форма імя
    Казюк, Николай Васильевич (1898—1978) (руская мова)
    Казюк, Нікалай (1898—1978)

        Крыніцы iнфармацыі
    Другая бальшавіцкая вясна / Н. Казюк. — Масква, 1931.
    Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933–2008. ― Минск, 2008. (Информация об Н. В. Казюке заканчивается 1938 годом.)
    Архивный детектив : Николай Казюк: возвращение имени / Людмила Рублевская, Виталь Скалабан // Советская Белоруссия. — 2009. — 24 января (№ 13). — С. 16—17.
    Две фразы : Продолжение архивного детектива / Людмила Рублевская, Виталь Скалабан // Советская Белоруссия. — 2010. — 27 марта (№ 56). — С. 6—7.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере