unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Жарскі, Міхаіл Васільевіч (кандыдат гістарычных навук ; 1930—2004)

    Месца нараджэння: в. Поплава Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства, Польшча (цяпер Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць). Гісторык, спецыяліст у галіне гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі і гісторыі Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі. Кандыдат гістарычных навук (1970), прафесар (1986). Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, гістарычны факультэт (1955). У 1967–2004 – у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы, у 1973–1979 – дэкан гісторыка-педагагічнага факультэта, у 1979–1990 – загадчык кафедры гісторыі КПСС, загадчык кафедры палітычнай гісторыі, у апошнія гады жыцця – прафесар кафедры гісторыі Беларусі і кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў.
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя Камуністычнай партыі Беларусі; даследаванне праблем грамадзянскай гісторыі Беларусі і методыка выкладання яе ў сярэдняй школе.

        Гл. таксама
    Жарский, Михаил Васильевич (кандидат исторических наук ; 1930—2004) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. ― Гродна, 1999.
    Жарскі Міхаіл Васільевіч // Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, 1940–2012 : біябібліяграфічны слоўнік / Габрусевіч С. А., Роўба Я. А. ― Мінск, 2013. — С. 82—83.
    Карпаратыўная БД "Вучоныя Беларусі". Дата звароту: 11.02.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере