unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Лявонцьеў, Леў Абрамавіч (доктар эканамічных навук ; 1901—1974)

    Савецкі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1934), прафесар (1934). Член-карэспандэнт АН СССР (1939). Працаваў у Інстытуце эканомікі Расійскай асацыяцыі навукова-даследчых інстытутаў грамадскіх навук і Эканамічнай секцыі Камуністычнай акадэміі (1928–1930), выдавецтве "Соцэкгиз" (1930–1931), Інстытуце Маркса-Энгельса-Леніна (1931–1935), рэдакцыях газеты "Правда" (1935–1943) і часопісаў "Война и рабочий класс" і "Новое время" (1943–1957). У 1920-ых–1930-ых гг. выкладаў у 1-ым Маскоўскім універсітэце, Маскоўскім інстытуце народнай гаспадаркі імя Г. В. Пляханава, Іванаўскай губернскай партыйнай школе, Інстытуце чырвонай прафесуры Камуністычнай акадэміі, Вышэйшай партыйнай школе (1939–1946), Акадэміі грамадскіх навук ЦК ВКП(б) (1946–1953).
    Навуковыя працы па гісторыі камунізму, даследаванні прадмета і метада палітычнай эканоміі, крытыцы эканамічных тэорый.
    Таксама тэматыка публікацый: правал гітлераўскага плана "маланкавай вайны" супраць Савецкага Саюза; пралетарскі юнацкі рух; самы жыццёвы і непераадольны рух сучаснасці; хто такія "нацыянал-сацыялісты"; "зялёная папка Герынга" і інш.

        Варыянтная форма імя
    Leontjew, A. (1901—1974) (польская мова)
    Леонцьеў, А. (1901—1974)
    Лявонцяў, Л. (1901—1974)

        Гл. таксама
    Леонтьев, Лев Абрамович (доктор экономических наук ; 1901—1974) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Abecadło leninizmu : [przekład z rosyjskiego] / P. Kierżencew i A. Leontjew. — Moskwa ; Charków ; Mińsk, 1931.
    Азбука ленінізму : падручнік для гарадскіх партшкол / П. Кержанцаў і А. Леонцьеў. ― Менск [Мінск], 1928. (Форма прозвішча: А. Леонцьеў.)
    Российская еврейская энциклопедия. Т. 2. — Москва, 1995.
    Всемирный биографический энциклопедический словарь. — Москва, 1998.
    Сайт "Архивы Российской академии наук". Дата звароту: 15.06.2022.
    Генеральны алфавітны каталог кніг на рускай мове (1725–1998) Расійскай нацыянальнай бібліятэкі. Дата звароту: 15.06.2022.
    Сайт "Википедия". Дата обращения: 14.06.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере