unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кушнер, Павел Іванавіч (доктар гістарычных навук ; 1889—1968)

    Месца нараджэння: г. Гродна. Этнограф. Доктар гістарычных навук (1951), прафесар (1959). Вучыўся ў Маскоўскім гарадскім народным універсітэце імя А. Л. Шаняўскага. Да 1917 г. вёў партыйную работу ў Гродне, Рызе, Маскве. Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, Грамадзянскай вайны ў Сярэдняй Азіі. Выкладчык (з 1921), загадчык кафедры гісторыі развіцця грамадскіх форм Камуністычнага ўніверсітэта імя Я. М. Свярдлова. Загадчык сацыялагічнай секцыі Інстытута гісторыі Расійскай асацыяцыі навукова-даследчых інстытутаў грамадскіх навук (1929–1930). Навуковы супрацоўнік НДІ народаў Поўначы (1931–1932). Прафесар Камуністычнага інстытута журналістыкі. Намеснік дырэктара па навуковай частцы Музея народаў СССР (1938–1941). Загадчык сектара этнаграфічнай статыстыкі і картаграфіі (1944–1952), славяна-рускага сектара (1952–1959) Інстытута этнаграфіі СССР.
    Навуковыя інтарэсы: агульная этнаграфія; этнічная геаграфія; этнаграфія славян; побыт і культура народаў СССР; тэорыя грамадскіх фармацый.

        Варыянтная форма імя
    Кныш, Павел Іванавіч (1889—1968) (псеўданім)
    Кнышаў, Павел Іванавіч (1889—1968) (псеўданім)

        Гл. таксама
    Кушнер, Павел Иванович (доктор исторических наук ; 1889—1968) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Феадалізм / П. Кушнер (Кнышаў). — Мінск, 1931.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 16.01.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере