unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Басінская, Марына Аляксандраўна (спартсменка ; нар. 1962)

    Месца нараджэння: г. Мінск. Спартсменка (вадналыжны спорт, фігурнае катанне). Трэнер. Заслужаны майстар спорту СССР (1991). Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры, спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорту (1985). Рэкардсменка Еўропы ў фігурным катанні (класічныя лыжы); рэкорд, усталяваны ёю ў 1984 г. на матчавай сустрэчы Італія – Беларусь, пратрымаўся 20 гадоў. 4-разовая чэмпіёнка Еўропы ў фігурным катанні. Чэмпіёнка СССР (1984), СНД (1993). Чэмпіёнка Еўропы ў камандным заліку (2000). У 2006 г. стала чэмпіёнкай свету ў фігурным катанні сярод ветэранаў. Выхаванка минскага вадналыжнага клуба "Алімпія".
    Займаецца таксама спартыўнай журналістыкай, фатаграфіяй. Здымкі друкуюцца ў мінскіх выданнях. Здымае мастацкую гімнастыку, баскетбол, грэблю, водныя лыжы і інш.

        Гл. таксама
    Басинская, Марина Александровна (спортсменка ; род. 1962) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Мы — беларусы / [укладальнікі: Т. М. Бондар, П. П. Рабухін ; аўтары тэксту: І. І. Кахновіч, Г. Л. Маскаленка, П. П. Рабухін ; фота М.А.Басінскай і інш.]. — Мінск, 2005.
    Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005.
    Сайт "WaterSkiWorld : Воднолыжный мир". Дата звароту:11.09.2019.
    Сайт "Википедия" (артыкул: Список заслуженных мастеров спорта СССР (воднолыжный спорт)). Дата звароту:11.09.2019.
    Сацыяльная сетка "В контакте". Дата звароту:11.09.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере