unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Аўдуеўскі, Андрэй Аляксандравіч (медыцына ; 1853—пасля 1916)

    Расійскі ваенны ўрач, спецыяліст у галіне гігіены харчовых прадуктаў. Доктар медыцыны (1894). З 1890 г. малодшы лекар Кірасірскага палка ў Гатчыне (пад Санкт-Пецярбургам). У перыяд службы ў Гатчыне адначасова вёў навуковую працу ў гігіенічнай лабараторыі прафесара С. У. Шыдлоўскага ў Ваенна-медыцынскай акадэміі, вынікі якой выклаў у дысертацыі на ступень доктара медыцыны. З 1896 г. старэйшы лекар лейбгвардыі конна-грэнадзёрскага палка, дыслакаванага ў Старым Пецяргофе. З 1907 г. старэйшы лекар ва ўласным Яго Вялікасці зводным пяхотным палку, раскватараваным ў Царскім Сяле. З 1909 г. стацкі саветнік.
    Галіна навуковых інтарэсаў: параўнальная ацэнка найбольш распаўсюджаных спосабаў вызначэння спарынні ў жытняй муке.

        Гл. таксама
    Авдуевский, Андрей Александрович (медицина ; 1853—после 1916) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Цвіль на масле і як з ёй змагацца : пераклад з расійскай мовы / А. Аўдуеўскі. — Менск [Мінск], 1930.
    Сайт "Справочник врача 21". Дата звароту: 03.09.2019.
    Генеральны алфавітны каталог кніг на рускай мове Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (1725—1998). Дата звароту: 03.09.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере