unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Працкайла, Вальдэмар Людвікавіч (журналіст ; нар. 1933)

    Месца нараджэння: в. Радзевічы Шчучынскага раёна Брэсцкай вобласці. Беларускі журналіст, спартсмен (гарадошны спорт). Суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі (1970). Заслужаны журналіст саюза журналістаў (1997). Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут (1958). У 1958–1964 гг. – рэдактар Гродзенскага абласнога радыё. У 1965–1973 гг. – загадчык аддзела рэдакцыі газеты "Физкультурник Белоруссии" (Мінск); 1973–1976 гг. – рэдактар шматтыражнай газеты "Горизонт"; 1976–1982 гг. – адказны сакратар часопіса "Политинформатор и агитатор"; 1982–1994 гг. – намеснік галоўнага рэдактара газеты "Физкультурник Белоруссии". Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі гарадошнага спорту (1993–1998), старшыня Беларускай федэрацыі гарадошнага спорту (з 1964, з 2002 – ганаровы старшыня).

        Варыянтная форма імя
    Preckajlo, Waldemar (нар. 1933) (польская мова)
    Pretskailo, V. (нар. 1933) (французская мова)

        Гл. таксама
    Прецкайло, Вольдемар Людвикович (журналист ; род. 1933) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    L'or olympique de la Biélorussie / V. Pretskailo ; [перевод с русского П. И. Примака]. — Minsk, 1989.
    Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005.
    Кто есть кто в Республике Беларусь. Спорт : энциклопедия. — Минск, 1999.
    Дружба нам сілу дала / В. Л. Працкайла. — Мінск, 1977.
    Сайт газеты "Спортивная панорама". Дата звароту: 02.10.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере