unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Чаркасава, Лідзія Сямёнаўна (доктар біялагічных навук ; 1909—1999)

    Месца нараджэння: с. Мікалаеўка, Днепрапятроўская вобласць, Украіна. Біяхімік. Доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1957). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1975). Закончыла Адэскі медыка-аналітычны інстытут (1931). Працавала ў Пермскім і Казанскім стаматалагічных інстытутах, Інстытуце тэарэтычнай медыцыны АН БССР (1950–1953, загадчык лабараторыі біяхіміі), Інстытуце фізіялогі АН Беларускай ССР (1953–1981, загадчык лабараторыі біяхіміі), адначасова ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (1957–1972, прафесар кафедры біяхіміі і біяфізікі).
    Навуковыя інтарэсы: біяхімія адказных рэакцый жывёльнага арганізма на дзеянне біялагічна актыўных рэчываў і фізічных фактараў; уздзеянне радыяцыі на абмен бялкоў і вугляводаў у цэнтральнай нервовай сістэме; змяненні ў нейраэндакрыннай сістэме пад уздзеяннем малых доз радыяцыі.

        Варыянтная форма імя
    Чэркасава, Лідзія Сямёнаўна (1909—1999)

        Гл. таксама
    Черкасова, Лидия Семеновна (доктор биологических наук ; 1909—1999) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Выкарыстанне радыёактыўных ізатопаў у біялогіі і медыцыне / Л. С. Чэркасава. — Мінск, 1957. — Форма прозвішча — Чэркасава.
    Чаркасава Лідзія Сямёнаўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 188. — Дата нараджэння: 20.11(03.12).1909.
    Чаркасава Лідзія Сямёнаўна / М. К. Туміловіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 225—226.
    Черкасова Лидия Семеновна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 519.
    Чаркасава Лідзія Сямёнаўна // Памяць : Мінск : [у 5 кн.]. — Мінск, 2007. — Кн. 5, ч. 2. — С. 510.
    Сайт біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере