unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ільючонак, Пётр Вікенцьевіч (дзяржаўны дзеяч ; 1891—1945)

    Месца нараджэння: в. Русцягі Ковенскай губерні, Літва (цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобласці). Дзяржаўны дзеяч БССР, рэдактар. З 1917 г. – у Адэсе (кіраўнік Беларускага бежанскага камітэта). З 1920 г. – у Мінску. 1921 г. – намеснік наркама сацзабеспячэння, 1921–1922 г. – загадчык беларускага аддзела Наркамасветы, 1925–1926 г. – супрацоўнік паўпрэдства ў Варшаве. У 1930–1943 гг. чатыры разы асуджаны за прыхільнасць да "нацыянал-дэмакратычнага" руху. Рэабілітаваны (1988 г.).
    Аўтар матэрыялаў па гісторыі і культуры беларускага народа (на беларускай мове).
    Выкарыстоўваў псеўданімы: Пётра Снітка з Русцягоў (1910 г.); Пётра з Арленят (Пётра з Арлянят, 1918 г.).

        Варыянтная форма імя
    Ильюченок, Петр Викентьевич (государственный деятель ; 1891—1945) (руская мова)
    Пётра з Арленят (1891—1945) (псеўданім)
    Пётра Снітка з Русцягоў (1891—1945) (псеўданім)

        Крыніцы iнфармацыі
    Што было і што павінна быць / Пётра з Арленят. — Вільня, 1918. (Адбітка з "Гомана" (газета).)
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. — Мінск, 1999.
    Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 1 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2002.
    Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў (XVI–XX стст.) / Янка Саламевіч. — Мінск, 1983.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
    Сайт "Memorial.ru"; Форма загалоўка: Ильюченок, Петр Викентьевич (на рускай мове).

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере